Блізкія журналіста «Хартыі-97» Канстанціна Іванава збіраюць сродкі на развітанне з ім
- 26.10.2026, 9:49
Яго не стала 24 кастрычніка.
Блізкія журналіста «Хартыі-97» Канстанціна Іванава, які памёр пасля цяжкай хваробы, збіраюць грошы на развітанне з ім у Варшаве, крэмацыю і ўсе фармальнасці, звязаныя з перавозкай урны і ўшанаваннем яго памяці ў Беларусі.
«Мы ўдзячныя за кожны ўнёсак. Калі ты не можаш падтрымаць фінансава, падзяліся гэтым зборам. Часам адна перасланая спасылка трапляе да патрэбнага чалавека і змяняе ўсё», — піша блізкі сябар Канстанціна Сяргей Гумінскі.
Канстанціна Іванава не стала 24 кастрычніка. Яму было 40 гадоў.
У 2000-х Канстанцін быў адным з самых прыкметных актывістаў руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Віцебску. Яго неаднаразова затрымлівалі сілавікі падчас акцый пратэсту.
Пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года ён пераехаў у Польшчу і працаваў журналістам сайта Charter97.org.
ПАДТРЫМАЦЬ ЗБОР МОЖНА ПА СПАСЫЛЦЫ