Пілот FlyDubai, які спрабаваў захапіць самалёт, зрабіў прызнанне
- 5.10.2026, 10:27
- 2,652
Аль-Хамамі рыхтаваў тэракт некалькі месяцаў.
Пілот FlyDubai планаваў накіраваць самалёт на тэрмінал аэрапорта Бэн-Гурыён пасля атрымання дазволу на пасадку ў Ізраілі. Пра гэта паведамляе ізраільскі «12-ы канал» са спасылкай на даныя допыту амянца Хамама аль-Хамамі.
Паводле інфармацыі тэлеканала, Аль-Хамамі рыхтаваў напад некалькі месяцаў. У чэрвені, падчас аднаго з рэйсаў, ён збіраў звесткі ў аэрапорце, а да таго спрабаваў выбраць рэйс у Тэль-Авіў. Следчым ён заявіў, што марыў «урэзацца ў Бэн-Гурыён».
Атаку ўдалося сарваць дзякуючы капітану Сміту Маччхару: нягледзячы на цяжкія раненні, ён адкрыў дзверы кабіны. Пасажыры і іншыя пілоты змаглі трапіць унутр і спыніць нападніка.
Пасля інцыдэнту на рэйсе FlyDubai прэм’ер-міністр Ізраіля даручыў правесці комплексную праверку бяспекі замежных авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў краіну.