5 кастрычнiка 2026, панядзелак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамысловы альпініст зняў туманны Мінск з 44-га паверха

1
Прамысловы альпініст зняў туманны Мінск з 44-га паверха
Прамысловы альпініст зняў відэа з даху найвышэйшага будынка Мінска. Кастрычнік 2026 года. Скрыншот: відэа tiktok.com/@userxeh9ljxula/

Відэафакт.

Прамысловы альпініст Павал цяпер усталёўвае шкленне на будынку Міжнароднага фінансавага цэнтра ў раёне «Minsk World». Хмарачос на 42 паверхі стане самым высокім у сталіцы. Мужчына паказаў, як выглядае ягоная праца ў тумане.

— О, «Minsk World», якая прыгажосць, вышэй за воблакі, — пракаментаваў відэа Павал. А ў каментарыях прызнаўся, што вышыня, на якой ён знаходзіцца, адпавядае ўзроўню 43–44-га паверха.

На відэа — суцэльны туман, у якім амаль нічога не бачна.

У каментарыях альпініст распавёў, што цяпер усталёўвае шкляныя модулі. Таксама на даху плануецца верталётная пляцоўка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲