Ці зможа муж прэтэндаваць на палову маёй кватэры?
1- 5.10.2026, 14:51
- 1,564
Натарыус патлумачыла, у якіх выпадках.
У Брэсцкую гарадскую натарыяльную кантору звярнулася жанчына з пытаннем наконт кватэры, набытай да шлюбу, піша «Зеркало».
«Я чула, што калі мы цяпер з мужам зробім рамонт, ён зможа прэтэндаваць на палову кватэры. Ці праўда гэта?» — спыталася беларуска.
— Згодна з заканадаўствам Беларусі, маёмасць, набытая да шлюбу або атрымана ў дар ці па спадчыне ў перыяд шлюбу, з'яўляецца ўласнасцю таго з сужэнцаў, хто яе набыў, — адказала натарыус Людміла Тарасава.
— Аднак гэтая маёмасць можа быць прызнана сумеснай уласнасцю, калі суд усталюе, што ў перыяд шлюбу былі зроблены ўкладанні за кошт агульнай маёмасці або асабістай маёмасці другога сужэнца, якія значна павялічылі кошт вашай кватэры.
Натарыус падкрэсліла, што ўкладанні павінны істотна змяніць кошт, і гэта можа вызначыць толькі суд.