6 кастрычнiка 2026, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску быў чутны моцны гул

У Мінску быў чутны моцны гул
ілюстрацыйнае фота

Мясцовыя жыхары апублікавалі відэа з месца падзей.

У Мінску на скрыжаванні вуліц Някрасава і Карастоянавай 5 кастрычніка з-за пашкоджання газаправода адбылася аварыя: жыхары суседніх дамоў скардзіліся на моцны гул. Наступствы інцыдэнту ліквідавалі ў ноч на 6 кастрычніка, паведамілі ў «Мінскгазе».

Пра здарэнне распавяла карыстальніца Threads пад нікам irina_arch_drozd, апублікаваўшы відэа з месца падзей. Паводле яе слоў, на будоўлі каля скрыжавання стаялі пажарная машына і дзве аварыйныя брыгады газавай службы. З месца прарыву перыядычна вырываўся дым, а рабочыя адышлі ад участка далей. «Газавікі пабегалі навокал, але, падобна, нічога не атрымліваецца», — напісала яна.

У «Мінскгазе» растлумачылі, што каля 16:40 на вуліцы Карастоянавай, 41, супрацоўнікі старонняй арганізацыі падчас зямельных работ пашкодзілі сталёвы газаправод сярэдняга ціску. Каля 01:00 6 кастрычніка прадпрыемства паведаміла, што аднаўленчыя работы на газаправодзе завершаныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲