6 кастрычнiка 2026, aўторак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус знайшоў пад Нясвіжам «саксонскую вёску»

1
Беларус знайшоў пад Нясвіжам «саксонскую вёску»
Фота: Wikipedia / Zelyoniy.anton

Яна заснаваная ў 1562 годзе.

Карыстальнік Threads pawiels расказаў пра незвычайны населены пункт, размешчаны на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці.

«У Нясвіжскім раёне ёсць вёска з прыкольнай назвай Саска Ліпка, — піша ён. — У вёсцы маёй бабулі Вялікая Ліпа жыхароў Саскай Ліпкі называлі «саскаўцы».

Калі быў у Варшаве, выпадкова апынуўся ў парку Ogród Saski. Высветлілася, што Saski — гэта літаральна «саксонскі» па-польску. Дык вось, у Беларусі ёсць вёска пад назвай Саксонская Ліпка, і там жывуць саксонцы.

Саска Ліпка вядомая з 1562 года».

Гісторыкі адзначаюць, што прадстаўнікі Саксонскай дынастыі, з-за якой на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай з’явіліся адпаведныя тапонімы, былі Вялікімі князямі Літоўскімі з 1697 па 1763 год, з перапынкамі. Тым не менш, вядомыя і больш раннія выпадкі перасялення жыхароў нямецкіх земляў на тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Іншы варыянт паходжання назвы вёскі — ад прозвішча Сачкевічаў, якія валодалі землямі каля Нясвіжа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲