6 кастрычнiка 2026, aўторак, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы адносна прыватных дамоў

1
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы адносна прыватных дамоў
ілюстрацыйнае фота

Яны закрануць шматлікіх уладальнікаў.

У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы, што датычацца прыватных дамоў, паведамляе Realt. Пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва №70 ужо апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з новай рэдакцыяй дакумента, дом нельга будаваць бліжэй за тры метры да мяжы суседняга ўчастка, а гаспадарчыя пабудовы — бліжэй за два метры.

Гэтае правіла існуе даўно, але цяпер з яго прыбралі важную ўмову. Раней было ўдакладненне, што ўладальнікі сумежных участкаў могуць дамовіцца, і тады будаваць можна было на любой адлегласці. Цяпер такой магчымасці няма.

Нягледзячы на ўзмацненне правілаў, з ужо існуючымі блізка размешчанымі дамамі і гаспадарчымі пабудовамі нічога рабіць не трэба.

Тым не менш праводзіць іх рэканструкцыю можна толькі ў межах існуючай плошчы і габарытаў.

Пашырацца, як і раней, можна, але не ў бок суседняга ўчастка. Прасцей кажучы, прыбудоўваць што-небудзь з боку суседа або рухаць сцяну бліжэй да агароджы цяпер нельга ні пры якіх умовах.

Таксама з'явіцца растэрміноўка для тых, хто хоча легалізаваць самавольна заняты зямельны ўчастак.

Але частку сумы ўсё адно давядзецца ўнесці адразу, і яна не павінна быць меншая за 25% поўнага кошту.

Пастанову аб парадку прадастаўлення растэрміноўкі падпісаў прэм'ер-міністр. Каб яе атрымаць, трэба падаць заяву ў мясцовыя органы ўлады.

«[Яго можа падаць. — заўв.] зацікаўленая асоба асобна ад заявы аб прадастаўленні самавольна занятага ўчастка, але да прыняцця рашэння аб легалізацыі», — удакладнілі ў Савміне.

Памер часткі платы за права легалізацыі вызначае выканкам, але сума не можа быць меншая за 25% усяго доўгу.

Ёсць і абмежаванне па часе: растэрміноўка не можа быць даўжэйшай за пяць гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲