Шмат хто з беларусаў не заўважае гэты дзіўны надпіс у мінскім метро
- 6.10.2026, 10:22
- 1,100
Надпіс па-балгарску?
Таблічкі з чырвонай «М» і надпісам «переход» ёсць перад спускам на кожную станцыю мінскага метро. Тысячы жыхароў сталіцы праходзяць міма іх штодня, не звяртаючы ўвагі на адну дзіўнасць, якую заўважыла карыстальніца Threads, піша blizko.by.
«Мінск, заўсёды было цікава: чаму слова «переход» на таблічках уваходу ў метро напісана англійскімі літарамі? Ёсць нейкае тлумачэнне ці камусьці проста было лянота змяняць раскладку на клавіятуры?»

У каментарыях да тэмы многія беларусы прызнаваліся, што ніколі не заўважалі гэтай дзіўнасці. Іншыя дзяліліся падказкай: надпіс выкананы не па-англійску, а балгарскай кірыліцай.
«Так, гэта балгарская кірыліца. Але важней прычына, чаму «балгарыца» апынулася ў Мінску. У Балгарыі ў 50–60-я гады ХХ стагоддзя фармавалася ўласная шрыфтавая традыцыя кірыліцы — адаптаваная да эстэтыкі лацініцы. На пачатку 70-х выходзіць кніга пра гісторыю шрыфта з узорамі балгарскіх гарнітур. Кніга прыкметная, вялікая. Яна трапляе ў рукі савецкіх кніжных мастакоў перыяду застою. У кірыліцы з’явілася першая мода. У 80-я ўжо дызайнеры ВНІІТЭ (Маскоўскага тэхналагічнага ўніверсітэта. – Blizko.by) актыўна ўкараняюць свежыя формы ў гарадскую прастору», — распавёў адзін з карыстальнікаў Threads.