7 кастрычнiка 2026, Серада, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве сярод дамоў знайшлі неразарваную ракету РФ

1
У Кіеве сярод дамоў знайшлі неразарваную ракету РФ

Баявую частку дастануць і вывезуць на палігон для знішчэння.

У Кіеве ў Дарніцкім раёне сярод жылых дамоў знайшлі неразарваную балістычную ракету, якую расійская армія гэтай ноччу запусціла па сталіцы. Пра гэта паведамілі у паліцыі Кіева.

«Цяпер на месцы здарэння працуюць выбухатэхнікі сталічнай паліцыі і падраздзяленні ДСНС. Спецыялісты дастануць баявую частку і пасля транспартуюць яе для далейшага абясшкоджвання ў умовах палігона», – гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, доступ гараджан да згаданай тэрыторыі абмежаваны.

«Просім не набліжацца да месца правядзення працаў, а таксама ў выпадку выяўлення іншых падазроных прадметаў неадкладна паведамляць па спецлініях 101 або 102», – звярнуліся праваахоўнікі да жыхароў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲