The Atlantic: ЗША абмяркоўваюць нанясенне удараў па Іране да выбараў у Кангрэс
- 8.10.2026, 3:35
Дональд Трамп хоча дабіцца зніжэння цэн на паліва і прадэманстраваць прагрэс у канфлікце.
Белы дом папрасіў Пентагон распрацаваць план нанясення удараў па Іране да прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія адбудуцца 3 лістапада.
Пра гэта паведамляе The Atlantic са спасылкай на двух прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі.
Паводле слоў суразмоўцаў выдання, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча дабіцца зніжэння цэн на паліва і прадэманстраваць прагрэс у канфлікце з Іранам да выбараў. Маштабы і мэты патэнцыйных удараў усё яшчэ абмяркоўваюцца. Планы распрацоўвае Цэнтральнае камандаванне ЗША.
У канцы верасня міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы прапанаваў ЗША план па аднаўленні суднаходства ў Армузскім праліве і аднаўленні перамоваў. Дональд Трамп ініцыятыву адхіліў.