У Беларусі з'явіліся новыя манеты
2- 8.10.2026, 12:25
На іх выяўленыя грузавік, камбайн, самазвал, трактар, тралейбус і цягач.
Сёння, 8 кастрычніка, у касы Нацбанка паступяць біметалічныя памятныя манеты серыі «Гісторыя беларускага машынабудавання». На плацежных сродках размешчаныя грузавік, камбайн, самазвал, трактар, тралейбус і цягач.
Манеты адчаканеныя са сталі, пакрытай меддзю, латунню і нікелем. Дыяметр 2-рублёвых манет — 23,5 мм. Іх вырабілі ў Расіі, тыраж кожнай манеты — 25 тысяч штук.

Камплект з 6 манет у блістарнай упакоўцы абыдзецца ў 75 рублёў, адна штука каштуе 14 рублёў. У зварот плацежныя сродкі выпушчаны з 31 снежня мінулага года, імі можна разлічыцца ў краме.