8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адмянілі канцэрты спевака-пуцініста Шамана

5
У Беларусі адмянілі канцэрты спевака-пуцініста Шамана

Выступленні рыхтаваліся цэлы год.

У снежні 2025 года адыёзны расійскі спявак Шаман (Яраслаў Дронаў) мусіў выступіць у абласных цэнтрах Беларусі, аднак канцэрты з нейкай прычыны перанеслі на год. Цяпер высветлілася, што іх не будзе ўвогуле.

Напрыканцы 2025 года Шаман планаваў гастролі па Беларусі. Усё пачалося з выступлення ў мінскім Палацы Рэспублікі 1 лістапада 2025-га. Поспех аказаўся сумнеўным: было рэалізавана 80% квіткоў, але не абышлося без адміністрацыйнага рэсурсу.

Пасля Мінска Шаман мусіў накіравацца ў Брэст, Гродна і Гомель, але гэтыя канцэрты без тлумачэння прычын перанеслі. Новыя даты прызначылі на самы канец года — 20, 21 і 23 снежня.

Аднак нядаўна стала вядома, што і гэтыя выступленні не адбудуцца: Ticketpro ужо прапануе пакупнікам вярнуць грошы за квіткі. На сайце білетнага сэрвісу наўпрост пазначана, што канцэрт у Гродне, запланаваны на 21 снежня, адменены.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲