Прэзідэнт Польшчы выйшаў на рынг з іменітым баксёрам Мэнні Пак’яо
- 8.10.2026, 12:42
Сустрэча адбылася падчас афіцыйнага візіту Навроцкага на Філіпіны.
Былы чэмпіён свету па боксе Мэнні Пак’яо правёў трэніроўку з прэзідэнтам Польшчы Каролем Навроцкім.
Адпаведнае відэа 47-гадовы экс-чэмпіён свету ў васьмі вагавых катэгорыях апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках.
Пасля сумеснай трэніроўкі Пак’яо адзначыў, што для яго было гонарам патрэніравацца з польскім лідарам.
Сустрэча адбылася падчас афіцыйнага візіту Навроцкага на Філіпіны. У аўторак прэзідэнт Польшчы распачаў першы ў гісторыі афіцыйны візіт кіраўніка польскай дзяржавы ў гэтую краіну.
Прафесійны рэкорд Пак’яо — 62 перамогі, 8 паразаў і 3 нічыі, 39 перамог нокаутам.