8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прыгразіў звольніць сваіх дарадцаў з-за працы на прарасійскія сілы

7
Трамп прыгразіў звольніць сваіх дарадцаў з-за працы на прарасійскія сілы
Фота: Getty Images

Скандал разгарэўся менш чым за месяц да прамежкавых выбараў у ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў звольніць двух сваіх ключавых палітычных дарадцаў пасля паведамленняў пра іх аплачаную працу на ўлады Рэспублікі Сербскай, якую звязваюць з Масквой. Скандал разгарэўся менш чым за месяц да прамежкавых выбараў у ЗША, піша CNN (пераклад — сайт Charter97.org).

Гаворка пра Джэймса Блэра і Крыса Лачывіту. Блэр узначальвае супер-PAC MAGA Inc., які траціць дзясяткі мільёнаў долараў на падтрымку рэспубліканскіх кандыдатаў, а Лачывіта быў адным з кіраўнікоў перадвыбарчага штаба Трампа ў 2024 годзе.

Абодва дарадцы на мінулым тыдні паехалі ў Рэспубліку Сербскую і кансультавалі ўлады па пытаннях выбараў. За працу яны атрымалі сотні тысяч долараў праз вашынгтонскую юрыдычную фірму.

Трамп заявіў, што не ведаў пра гэтую дзейнасць. «Яны маюць права працаваць на іншых кліентаў, як і любыя кансультанты ў Вашынгтоне», — напісаў прэзідэнт.

Аднак затым ён даў зразумець, што гатовы неадкладна разарваць адносіны з імі, калі выявіцца канфлікт інтарэсаў. «Калі ёсць канфлікт, я звольню іх неадкладна», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Блэр і Лачывіта сцвярджаюць, што працавалі менавіта на мясцовы ўрад, а не на кіроўных нацыяналістаў. Пры гэтым крытыкі адзначаюць, што фактычна гэта адна і тая ж палітычная структура.

Гэтая гісторыя асабліва нязручная для Трампа напярэдадні выбараў, бо ягоныя дарадцы павінны засяродзіцца на барацьбе рэспубліканцаў за захаванне кантролю над Кангрэсам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲