У Паўднёвай Карэі таксіст у знак пратэсту 194 дні сядзеў на вежы
- 8.10.2026, 18:16
Таксіст баставаў супраць умоў працы.
У Паўднёвай Карэі таксіст 194 дні прасядзеў на вежы, бастуючы супраць умоў працы, піша Hani.
Ко Ён Гі пачаў сваю акцыю 29 сакавіка, выступаючы супраць паправак да закона аб таксі. Ён патрабаваў адмяніць сістэму, паводле якой таксістам залічваюць фіксаваную колькасць працоўных гадзін без уліку рэальнага часу за рулём і ў чаканні пасажыраў. Паводле яго слоў, з-за гэтага таксісты часта працуюць больш, чым ім аплачваюць.
Пратэст быў спынены пасля таго, як урад стварыў працоўную групу для вывучэння ўмоў працы таксістаў і пачаў фактычную праверку. Мужчына заявіў, што мае намер супрацоўнічаць з уладамі і сачыць за распрацоўкай адпаведнай пастановы.
Паводле яго слоў, за час акцыі ў яго з’явіліся праблемы з сэрцам і ціскам. Ён падзякаваў тым, хто яго падтрымліваў, адзначыўшы, што дасягнуць выніку ўдалося дзякуючы іх падтрымцы.
«Вежа круглая, спаў у позе крэветкі. З-за недасыпання часам адчуваў боль у сэрцы», — пракаментаваў таксіст.