«Мінсктранс», вы наогул абнаглелі?»
2- 8.10.2026, 19:02
Мінчукі спазняюцца на працу з-за таго, што транспарт не ходзіць паводле раскладу
Многія жыхары сталіцы пішуць у сацыяльнай сетцы Threads пра тое, што аўтобусы і тралейбусы не прыязджаюць своечасова на прыпынак.
«Мінсктранс», вы наогул ужо абнаглелі? – звяртаецца да сталічнага прадпрыемства адна з гараджанак. – SOS! З раёна 6-й бальніцы ў Лошыцу не даехаць! Пастаянна аўтобусы не прыходзяць, у прыватнасці №№84 і 2С! У Лошыцу мая маці-пенсіянерка не можа даехаць! Чаму час пазначаны і ў табліцы, і на сайце, а аўтобусы не прыязджаюць? І гэта сталіца!»
«Раніцай своечасова дабрацца на працу ў цэнтр з Сухарава — задача са зорачкай. Даводзіцца выходзіць на паўгадзіны раней, бо ніколі не ведаеш, ці прыедзе тралейбус своечасова, ці яго наогул не будзе», — піша іншая мінчанка.
«Увечары чакала аўтобус. Сын махнуў рукой і пайшоў пешшу. Я сорак хвілін прачакала, аўтобус проста знік з раскладу, у выніку села на іншы маршрут. Маршрут 88С, стаяла на станцыі «Дыспетчарскі пункт «Аўтазаводская» да 10-й бальніцы», — распавядае жыхарка сталіцы.