Украінскія памежнікі спалілі танк Т-72, «Тыгр» і дзве гарматы Д-30
- 8.10.2026, 19:17
Відэафакт.
Украінскія памежнікі падчас начной разведкі на Прыдняпроўскім напрамку выявілі стаянку расійскай вайсковай тэхнікі і нанеслі па ёй серыю удараў з дапамогай FPV-дронаў.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, сярод выяўленых мэтаў былі танк Т-72, бранявік «Тыгр», бензавоз і дзве буксірныя гаўбіцы Д-30.
Пасля выяўлення тэхнікі аператары ўкраінскіх беспілотнікаў атакавалі расійскія машыны і артылерыйскія сістэмы.
Паводле інфармацыі памежнікаў, у выніку удараў усе пяць варожых мэтаў былі знішчаныя.
На 43-секундным відэа паказаны начныя кадры з цеплавізійных камер FPV-дронаў. У прыцэлах паслядоўна з’яўляюцца артылерыйскія гарматы, бранявік, бензавоз і танк. Тэхніка размешчаная пад навесамі і ўнутры ўкрыццяў.