Трамп паабяцаў не нападаць на Іран да прамежкавых выбараў
- 8.10.2026, 20:24
Выбары ў Кангрэс адбудуцца 3 лістапада.
ЗША не будуць атакаваць Іран да прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША, якія адбудуцца 3 лістапада 2026 года. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.
«Мы не будзем нападаць на Іран у любы момант да прамежкавых выбараў, якія адбудуцца ў Злучаных Штатах 3 лістапада», — паабяцаў ён.
Акрамя таго, у допісе Трамп падкрэсліў, што Іран знаходзіцца «ў вельмі дрэнным стане» як з ваеннага, так і з эканамічнага пункту гледжання, і блакада Ісламскай Рэспублікі застанецца ў сіле. Таксама Трамп адзначыў, што ў Тэгерана ў рэшце рэшт «не будзе ядзернай зброі». Пры гэтым ён напісаў, што цяпер Вашынгтон вядзе «прадуктыўныя дыскусіі» з Іранам.