8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія банкі адмовіліся даць крэдыт партыі Ле Пен

Французскія банкі адмовіліся даць крэдыт партыі Ле Пен
Фота: LP / Olivier Corsan

Палітык шукае грошы на перадвыбарчую кампанію.

Усе французскія банкі адмовілі партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» ў крэдыце для фінансавання перадвыбарчай кампаніі. Пра гэта заявіла кандыдатка ў прэзідэнты ад гэтай палітычнай сілы і лідарка яе парламенцкай фракцыі Марын Ле Пен.

«Мы звязаліся з усімі французскімі банкамі. Адказ даволі просты: яны ўсе адмовілі. Таму відавочна, што мы сутыкаемся з цяжкасцямі», — сказала Ле Пен.

У той жа час яна адзначыла, што яе партыя не адзіная, якая сутыкаецца з праблемамі такога кшталту.

Праблемы з атрыманнем крэдытаў унутры краіны пераследуюць партыю ўжо шмат гадоў. У 2022 годзе незадоўга да выбараў тагачаснай лідарцы партыі Марын Ле Пен удалося атрымаць крэдыт ад вугорскага банка.

Ле Пен узначальвала «Нацыянальнае аб'яднанне» ў 2011–21 гадах. Цяпер яна ўзначальвае фракцыю гэтай партыі ў парламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲