У Беларусі для тых, хто здае жыллё ў арэнду, хочуць перагледзець падаткі
2- 8.10.2026, 21:04
- 1,062
На 5,7%.
У Беларусі могуць павысіць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс на 2027 год.
У Мінску падаходны падатак за здачу аднаго пакоя хочуць падняць да 56 рублёў. Цяпер гэтая стаўка складае 53 рублі. Магчымае павышэнне — на 5,7%. Ідзе гаворка пра фізічных асоб, якія здаюць жыллё без рэгістрацыі ІП.
Для абласных гарадоў стаўку мяркуюць павысіць да 52 рублёў (цяпер — 49 рублёў).
Для 16 гарадоў гэты падаходны падатак хочуць падняць да 35 рублёў. Гэта Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск. Цяпер ён складае 33 рублі.