9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамент ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін-гандляроў людзьмі

2
Дзярждэпартамент ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін-гандляроў людзьмі

Усяго ў спісе 12 краін.

Беларусь чарговы раз трапіла ў лік краін (гэтым разам іх 12), дзе, на думку Дзярждэпартамента ЗША, існуе праблема гандлю людзьмі, піша «Позірк».

Як адзначаецца ў апублікаваным 8 кастрычніка дакладзе амерыканскага знешнепалітычнага ведамства за 2025 год, у гэтых краінах «дакументальна зафіксаваная» палітыка або «сістэматычная практыка», звязаная з гандлем людзьмі, у тым ліку ў межах фінансаваных дзяржавай праграм, прымусовай працай у медыцынскіх установах, звязаных з дзяржавай, або ў іншых сектарах, «сэксуальным рабствам у дзяржаўных лагерах альбо выкарыстаннем ці вербоўкай дзяцей-салдат».

Акрамя Беларусі, у лік згаданых дзяржаў Вашынгтон уключыў Афганістан, Іран, Камбоджу, Кітай, КНДР, Кубу, М’янму, Расію, Судан і Паўднёвы Судан.

У параўнанні з аналагічным леташнім спісам у яго дададзены М’янма і Расія, выключаны Сірыя і Эрытрэя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲