Будаўнічая кампанія з 34-гадовай гісторыяй апынулася на мяжы банкруцтва
- 9.10.2026, 11:36
- 1,082
У яе назбіралася даўгоў на мільёны рублёў.
Гаспадарчы суд Мінскай вобласці адкрыў канкурсную вытворчасць у дачыненні да будаўнічай кампаніі «ІМО» з 34-гадовай гісторыяй. Пра гэта паведамляецца на сайце адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб фінансавай неплацежаздольнасці, заўважыла «Зеркало».
У канцы 2025 года «ІМО» пачала працэдуру ліквідацыі. Аднак у працэсе высветлілася, што ў яе назбіралася даўгоў больш як на 3,7 млн рублёў, а маёмасці, каб па іх разлічыцца, не хапала. Таму ў чэрвені гэтага года кампанія сама звярнулася ў суд з заявай аб прызнанні яе банкрутам.
Суд адкрыў у дачыненні да фірмы канкурсную вытворчасць. Яе праводзяць дзеля таго, каб задаволіць патрабаванні крэдытораў, абараніць правы даўжніка, а таксама крэдытораў пры санацыі (аздараўленні). Калі правесці санацыю немагчыма або адсутнічаюць для яе падставы, тады запускаецца ліквідацыйная вытворчасць у дачыненні да даўжніка.
Наступнае пасяджэнне, на якім павінны разгледзець вынікі канкурснай вытворчасці, прызначана на 19 кастрычніка 2026 года.
На момант публікацыі патрабаванні крэдытораў ужо дасягнулі 4,2 млн рублёў, з якіх 1,7 млн рублёў прыпадае на падатковыя органы.