«Гродна Азот» прыпыніць працу двух цэхаў
- 9.10.2026, 12:09
Пра гэта паведаміў «Гродзенскі хімік».
На «Гродна Азот» спыняць цэхі аміяк-4 і карбамід-4 на планавы рамонт абсталявання і рэканструкцыю. Пра гэта паведаміў «Гродзенскі хімік».
Пры спыненні цэха аміяк-4 на факельнай устаноўцы будуць спальваць гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу.
Паводле інфармацыі «Гродзенскага хіміка», пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.