Украіна прарвала СПА Расіі і падпаліла НПЗ у Рэспубліцы Комі
2- 9.10.2026, 12:04
- 2,390
Беспілотнікі праляцелі 1700 км ад мяжы да Ухты.
Сілы абароны Украіны 9 кастрычніка атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «ЛУКОЙЛ-Ухтанафтаперапрацоўка» у горадзе Ухце Рэспублікі Комі, паведамляе Dialog.UA.
На кадрах, апублікаваных маніторынгавым праектам Exilenova+, відаць, як над прадпрыемствам падымаецца густы слуп чорнага дыму. Завод размешчаны прыкладна за 1700 км ад мяжы Украіны.
Ухцінскі НПЗ — адно з найстарэйшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў РФ. Яго пабудавалі ў 1934 годзе, цяпер ён уваходзіць у структуру кампаніі «ЛУКОЙЛ».
Магутнасць прадпрыемства складае каля 4,2 млн тон нафты на год. Завод перапрацоўвае цяжкую высокасерністую нафту, якая здабываецца ў Цімана-Пячорскай нафтагазаноснай правінцыі, у тым ліку на Ярэгскім радовішчы.
Прадпрыемства выпускае аўтамабільны бензін, дызельнае паліва, авіяцыйны керасін, мазут, вакуумны газойль і дарожныя і будаўнічыя бітумы.
Прадукцыя НПЗ пастаўляецца ў Паўночна-Заходнюю і Цэнтральную федэральныя акругі РФ, а таксама экспартуецца праз балтыйскія парты. Завод працуе, у тым ліку, у інтарэсах расійскай арміі.