У Беларусі пачалі хаваць даныя пра колькасць вакансій для замежнікаў
- 9.10.2026, 12:43
Раней Дзяржаўная служба занятасці публікавала даныя.
Партал Дзяржаўнай службы занятасці перастаў публікаваць даныя пра колькасць даступных вакансій для замежных грамадзян.
Зараз на сайце службы даступны пералік вакансій, аднак іх агульная колькасць не пазначаная.
Раней «Позірк» рэгулярна паведамляў колькасць такіх вакансій. На працягу апошніх месяцаў фіксавалася іх павелічэнне.
На 4 кастрычніка для замежнікаў было адкрыта 16.596 вакансій, 27 верасня — 16.264, 20 верасня — 15.981, 13 верасня — 15.420, 7 верасня — 14.715, 23 жніўня — 14.576, 16 жніўня — 13.912, 31 ліпеня — 4.344.
Пры гэтым 20 лютага вакансій было 22.338, 21 студзеня — 19.132, 8 студзеня — 18.522, 28 снежня мінулага года — 15.675, 7 снежня — 15.205.