9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З другога ўдару ў Калуге знішчаны найбуйнейшы ў Расіі дата-цэнтр «Яндэкса»

5
З другога ўдару ў Калуге знішчаны найбуйнейшы ў Расіі дата-цэнтр «Яндэкса»

Некалькі модуляў цалкам выведзены з ладу.

Сілы абароны Украіны ў ноч на 9 кастрычніка нанеслі ўдары па стратэгічных аб'ектах у Калужскай вобласці Расіі. У Калуге цалкам выведзены з ладу некалькі модуляў дата-цэнтра «Яндэкса», піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.

Паветраную трывогу ў Калужскай вобласці абвясцілі ўвечары 8 кастрычніка, а адмянілі толькі 9 кастрычніка прыкладна а 06:47 па маскоўскім часе. У аэрапорце Калугі ўводзілі часовыя абмежаванні на палёты самалётаў. Жыхары Калугі паведамілі пра выбухі, якія чулі ўначы.

Губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша заявіў, што 9 кастрычніка адбывалася масіраваная атака БПЛА па аб'ектах рэгіёна. Ён сцвярджае, што расійская СПА ў небе над вобласцю нібыта збіла 26 украінскіх БПЛА.

Пазней кампанія «Яндэкс» прызнала, што Узброеныя сілы Украіны ноччу 9 кастрычніка «наведалі» яе дата-цэнтр у Калуге. У выніку некалькі модуляў гэтага цэнтра апрацоўкі дадзеных цалкам выведзены з ладу. Гэта найбуйнейшы ў Расіі камерцыйны ЦОД.

Нагадаем, Сілы абароны Украіны ўпершыню нанеслі ўдар па дата-цэнтры «Яндэкса» 8 кастрычніка. Пад атаку трапіў ЦОД у Сасаве Разанскай вобласці. Гэта стала адказам Украіны на ўдары акупацыйнай арміі РФ па грамадзянскіх украінскіх дата-цэнтрах. «Яндэкс» пацвердзіў, што яго цэнтр у Сасаве спыніў працу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲