9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар»

3
У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар»

Аперацыя праводзілася ў горадзе Рысан.

У пятніцу раніцай у Чарнагорыі быў затрыманы кіраўнік расійскай прапагандысцкай інфармацыйнай сеткі «Рыбар» Міхаіл Звінчук разам з некалькімі яго саўдзельнікамі.

Пра гэта выданню Vijesti паведамілі прадстаўнікі сілавых структураў Чарнагорыі.

Аперацыя праводзілася ў горадзе Рысан.

Сярод затрыманых таксама жонка прапагандыста і яго супрацоўніца Валерыя Звінчук і яшчэ трое чалавек.

Паводле той жа інфармацыі, паліцыя Чарнагорыі ў супрацоўніцтве і каардынацыі з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі (ANB) праводзіць аперацыю, накіраваную на спыненне гібрыдных дзеянняў гэтай сеткі, якую брытанскія і амерыканскія ўлады звязваюць з распаўсюджваннем крэмлёўскай прапаганды і аперацыямі замежнага інфармацыйнага ўплыву.

Брытанскі ўрад вызначыў Звінчука як суўладальніка і генеральнага дырэктара кампаніі «Рыбар», заявіўшы, што гэтая сетка часткова каардынуецца Адміністрацыяй прэзідэнта Расіі, атрымлівае фінансаванне ад дзяржаўнай карпарацыі «Ростэх» і супрацоўнічае з прадстаўнікамі расійскіх спецслужбаў. Звінчук знаходзіцца пад брытанскімі санкцыямі, а Дзярждэпартамент ЗША ўнёс яго ў спіс асоб, датычных да зламысных аперацый уплыву, накіраваных супраць выбарчага працэсу ў ЗША.

Дзярждэпартамент у межах сваёй праграмы «Узнагарода за справядлівасць» прапануе да 10 мільёнаў долараў за інфармацыю, якая дапаможа ўстанавіць асобу або месцазнаходжанне замежных суб'ектаў, датычных да ўмяшання ў выбары ў ЗША, у тым ліку і верагодных саўдзельнікаў «Рыбара», або прадухіліць такую дзейнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲