Масква сутыкнулася з авіякалапсам
1- 9.10.2026, 17:17
Як мінімум 62 рэйсы былі цалкам скасаваныя.
Авіязносіны ў Маскве былі спыненыя паводле плана «Ковер» 9 кастрычніка. З-за налёту дронаў самалёты не садзіліся ў аэрапортах сталіцы і не выляталі адтуль. «Дыялог» разбіраўся ў дэталях.
Калапс быў ва ўсіх трох аэрапортах Масквы: Шереметьево, Внуково і Домодедово. Паводле апошніх звестак, як мінімум 62 рэйсы былі цалкам скасаваныя, яшчэ 370 затрыманыя.
У аэрапорце Внукова своечасова не выляцелі 158 рэйсаў, 38 былі скасаваныя. У аэрапорце Шереметьево затрымалі 157 рэйсаў, яшчэ 11 скасавалі. У аэрапорце Домодедово адклалі 58 рэйсаў, 13 скасавалі. На дадзены момант абмежаванні ў небе расійскай сталіцы працягваюць дзейнічаць. Паводле даных выдання «Коммерсант», лаяльнага да Крамля, у студзені — верасні 2026 года ў Расіі з-за атак дронаў у два разы вырасла частата адмены авіярэйсаў. Больш за тры гадзіны чакалі вылету звыш 7,6 млн чалавек. Гэта ў 2,5 раза больш, чым у мінулым 2025-м.
Зазначым, што 1 верасня ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі фактычна абвясціў блакаду авіязносінам у Расіі. Ён папярэдзіў авіякампаніі, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору РФ, што там цяпер небяспечна.