11 лiстапада 2026, Серада, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіманьян зрабіла цынічную заяву пра расійскія абстрэлы Украіны

Сіманьян зрабіла цынічную заяву пра расійскія абстрэлы Украіны
МАРГАРЫТА СІМАНЬЯН

Прапагандыстка вырашыла патлумачыць, чаму ўкраінцы адварочваюцца ад Расіі.

Прапагандыстка краіны-агрэсара Расіі Маргарыта Сіманьян расказала, што на пачатку поўнамаштабнай вайны нібыта прыйшла ў манастыр мыць падлогу, бо перажывала за расійскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў, у тым ліку ўкраінцаў, піша Dialog.UA.

У той жа час, паводле яе слоў, колькасць блізкіх да Расіі людзей ва Украіне скарачаецца, але нібыта не праз расійскія абстрэлы. Сіманьян сцвярджае, што расійская армія наносіць удары па тэрыторыі Украіны «прыцэльна».

Цынічная заява прапагандысткі прагучала на фоне рэгулярных масіраваных атак Расійскай Федэрацыі на Украіну, падчас якіх расійскія войскі запускаюць сотні беспілотнікаў і ракет. Колькасць ахвяр сярод мірных украінцаў у апошнія месяцы стала рэкорднай.

У пачатку лістапада РФ нанесла адзін з самых жорсткіх масіраваных удараў па розных рэгіёнах Украіны. Ахвяры сярод мірных жыхароў былі зафіксаваныя адразу ў некалькіх абласцях краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲