Даляр зноў пайшоў уверх
- 11.11.2026, 14:08
Амерыканская валюта замацавалася на адзнацы вышэй за 3 рублі.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лістапада даляр, расійскі рубель і юань падаражэлі, а еўра патаннеў.
Даляр падаражэў на 0,17%, або на 0,51 капейкі, і каштуе 3,007 рубля. Еўра патаннеў на 0,6%, або на 2,01 капейкі, да 3,3506 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,01%, або на 0,03 капейкі: 100 расійскіх рублёў ацанілі ў 3,6402 беларускага рубля. Юань вырас на 0,16%, або на 0,7 капейкі: за 10 юаняў давалі 4,5139 рубля.