11 лiстапада 2026, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмлю давядзецца прызнаць рэальнасць

Крэмлю давядзецца прызнаць рэальнасць

Масква фактычна паказала сваю слабасць.

Зяленскі заявіў, што на перамовах у Абу-Дабі высветлілася, што расійская дэлегацыя лічыць акупаваную тэрыторыю большай, чым яна ёсць насамрэч.

Прысутны на сустрэчы галоўнакамандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч пацвердзіў, што расіяне хлусяць і што ўкраінская карта баявых дзеянняў бліжэйшая да рэальнасці. Уласна, цяпер зразумела, навошта туды і пацягнулі амерыканскага генерала, патрэбна была кампетэнтная вайсковая асоба, якая аб’ектыўна ацэньвае абстаноўку і можа паказаць на тое, што расіяне п..здзяць.

У выніку перамовы прадказальна круцяцца вакол нічога, калі не лічыць спробаў арганізаваць абмен ваеннапалоннымі — каля 1000–1500 чалавек з кожнага боку. Што па-свойму добра, заўсёды добра, калі салдаты вяртаюцца дадому, тым больш з расійскага палону.

Але так, мы бачым, што замарозка, мякка кажучы, ускладненая, у тым ліку і таму, што расіяне жывуць у выдуманым свеце. Дзе яны авансам закрасілі дзясяткі квадратных кіламетраў тэрыторыі і нават цэлыя населеныя пункты, якія і блізка не кантралююць.

Часам такое можна дыктаваць з пазіцыі сілы, але Расія не знаходзіцца ў такім становішчы. Маўляў, якая розніца, кантралюеце вы Херсон ці нават Кіеў, ці не, калі вораг капітуляваў і разваліўся? Але сітуацыя і блізка не такая: Украіна не проста не развалілася і не блізкая да капітуляцыі, яна, наадварот, толькі нарошчвае свае глыбокія ўдары па РФ і праводзіць паспяховыя наступальныя аперацыі на фронце.

Той факт, што РФ увогуле згадзілася ехаць туды, дзе ідзе торг, сведчыць пра тое, што Крэмль фактычна прызнае сваю слабасць. Ніхто не едзе туды, куды кліча Крэмль, напрыклад Зяленскі ў Маскву, затое расіяне пакорліва едуць туды, куды клічуць клятыя заходнікі. Расія трапіла ў пастку ўласнай хлусні, і калі Масква на нейкім этапе згодзіцца на замарозку, то ёй давядзецца прызнаць рэальнасць і перафарбаваць на мапе многія тэрыторыі. Бо перамовы аб спыненні агню заўсёды канкрэтныя — лінія размежавання строга фіксуецца ў дакументах.

Ігаль Левін, «Фэйсбук»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲