Дроны паразілі найбуйнейшае нафтасховішча РФ «Самара»
- 13.11.2026, 10:31
Сыравіна паступае сюды з Татарстана, Заходняй Сібіры і іншых рэгіёнаў РФ.
Раніцай 13 лістапада дроны раз атакавалі лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю (ЛВДС) «Самара» паблізу пасёлка Прасвет Самарскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляе Exilenova+.

Нафтавая станцыя «Самара» — гэта вялікі вузел, дзе прымаюць, захоўваюць і змешваюць нафту. Сыравіна паступае сюды па магістральных нафтаправодах з Татарстана, Заходняй Сібіры і іншых нафтаздабыўных рэгіёнаў Расіі.

На станцыі змешваюць нафту з розным утрыманнем серы, каб атрымаць экспартны гатунак Urals. На яго прыпадае да 50% ад агульнага аб’ёму расійскага нафтавога экспарту.
Таксама прадпрыемства забяспечвае патрэбы Узброеных Сіл Расіі.
Нагадаем, упершыню ЛПДС «Самара» паразілі ўкраінскія дроны ў ноч на 2 кастрычніка.