13 лiстапада 2026, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імперскія амбіцыі Пуціна ўперліся ў дэфіцыт бензіна

1
Імперскія амбіцыі Пуціна ўперліся ў дэфіцыт бензіна
Фота: Getty Images

Дэфіцыт паліва дабраўся да Сібіры.

У расійскіх рэгіёнах, уключаючы асобныя раёны Сібіры, уводзяць абмежаванні на продаж бензіна. Паводле наяўных ацэнак, украінскія ўдары скарацілі магутнасці расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў прыкладна на 30%. Дэфіцыт паліва стаў адчувальным для аўтамабілістаў і нагадаў, наколькі важную ролю нафта адыгрывае ў палітыцы Пуціна, піша iPaper (пераклад — сайт Charter97.org).

Пакуль абмежаванні не закранулі Маскву і Санкт-Пецярбург — меры ўвялі ў рэгіёнах. Для старэйшага пакалення перабоі з бензінам нагадваюць пра крызіс апошніх гадоў СССР, калі эканамічны спад суправаджаўся чэргамі і дэфіцытам тавараў. Для маладых расіян аўтамабіль стаў адным з нямногіх сімвалаў асабістай свабоды.

У 2000-я высокія цэны на энерганосьбіты дапамаглі Пуціну ўмацаваць папулярнасць на фоне росту ўзроўню жыцця. Нафтавыя даходы таксама забяспечвалі Крамлю рэсурсы для ваенных кампаній у Грузіі, Сірыі і Украіне.

Яшчэ адзін паказчык кошту вайны — даныя, абнародаваныя хакерамі пасля ўзлому Расстата. Згодна з імі, ва Украіне маглі загінуць больш за 400 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Пацвердзіць гэтую лічбу немагчыма. Эканамічны рэдактар The Bell Дзяніс Касьянчук адзначыў: «Некалькі фактараў указваюць на тое, што гэтыя даныя могуць быць дастойнымі даверу».

Перамовы ў Абу-Дабі дазволілі дамовіцца пра падрыхтоўку абмену палоннымі, аднак перспектывы спынення вайны не праяснілі. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў настойвае, што да перамір'я неабходна дамовіцца аб новай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Пасля ў Маскву прыбылі спецпасланнікі ЗША Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер для сустрэчы з Пуціным. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў: «Мы ўсе вельмі асцярожныя з гэтай тэмай, таму што ніхто не разумее на 100%, чаго хочуць расіяне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲