16 лiстапада 2026, панядзелак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: ЕС можа стаць у 27 разоў больш прадуктыўным

1
Дональд Туск: ЕС можа стаць у 27 разоў больш прадуктыўным
Дональд Туск

Для гэтага трэба аб’яднаць намаганні ў сферы ШІ.

Краіны Еўрасаюза павінны аб’яднаць намаганні ў гонцы штучнага інтэлекту, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Падчас нефармальнага саміту ЕС у Дубліне 13 лістапада ён заклікаў каардынаваць дзеянні ўсіх 27 дзяржаў, каб павысіць канкурэнтаздольнасць Еўропы, паведамляе «Польскае радыё».

«Аб’ядноўваючы намаганні, Еўропа значна павялічвае маштаб сваёй дзейнасці, сілу і ўплыў. Дзякуючы каардынацыі нашых дзеянняў мы можам стаць у 27 разоў больш прадуктыўнымі, атрымаць доступ да ў 27 разоў шырэйшага спектра паслуг і паскорыць наш рост», — напісаў Туск у сацыяльнай сетцы X.

На думку прэм’ера, менавіта маштаб дзейнасці дае Злучаным Штатам і Кітаю перавагу перад Еўропай. У адказ ён прапанаваў засяродзіцца на стварэнні вядучых даследчых інстытутаў у сферы ШІ і ператварэнні навуковых вынікаў у прамысловы патэнцыял.

Туск таксама заклікаў забяспечыць эфектыўную працу так званага «28-га прававога рэжыму». Ідзе пра ініцыятыву Еўракамісіі, якая прадугледжвае адзіныя правілы для кампаній, што маглі б добраахвотна выбіраць іх для працы на еўрапейскім рынку. Прапанаваная сістэма павінна спрасціць стварэнне бізнесу і яго развіццё за межамі адной краіны ЕС.

«Давайце перастанем фінансаваць нашы амбіцыі разрознена — пачнём дзейнічаць разам і забяспечым Еўропе заслужанае месца ў рэвалюцыі штучнага інтэлекту», — заклікаў кіраўнік польскага ўрада.

Выкарыстанне ШІ для павышэння канкурэнтаздольнасці Еўропы стала адной з галоўных тэм пятнічнай сустрэчы ў Дубліне. Гэта першая асобная стратэгічная дыскусія лідараў ЕС, прысвечаная штучнаму інтэлекту. У парадак дня ўвайшлі тэмы яго ўплыву на эканоміку, грамадства, бяспеку і давер да тэхналогій.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲