«Нэшвіл» Віталя Пінчука здабыў сёмую перамогу запар у чэмпіянаце НХЛ
1- 14.11.2026, 12:14
- 1,434
Чым адзначыўся беларус?
Па выніках чарговага матчу чэмпіянаату НХЛ «Нэшвіл» падоўжыў пераможную серыю да сямі сустрэч, у серыі булітаў аказаўшыся мацней за «Вегас», паведамляе betnews.by.
Вегас — Нэшвіл — 2:3 (бул.) (Олафсан, 11:19, Андерсан, 30:48; О'Райлі, 7:56, 49:44, Ёзі, 65:00 — вырашальны буліт).
Беларускі нападнік «Нэшвіла» Віталь Пінчук быў заяўлены на правым флангу трэцяй тройкі разам з Рыдам Шэферам і Аляксандрам Керфутам. Ён правёў на лёдзе 7 хвілін 40 секунд, выканаў 1 кідок і скончыў гульню з карыснасцю 0.
Усяго ў сезоне НХЛ у Пінчука 11 матчаў і 2 (1+1) ачкі, карыснасць -1.
Наступны матч «Нэшвіл» правядзе ў панядзелак, 16 лістапада, у гасцях супраць «Сан-Хасэ».