Узламалі сакратара ЦК Кампартыі Беларусі
- 14.11.2026, 15:51
Фота: КПБ
Пра гэта папярэдзіла сваіх сябраў прэс-служба палітычнай структуры.
Сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Алесю Холевінскую узламалі. Пра гэта папярэдзіла сваіх сябраў прэс-служба палітычнай структуры. Паведамленне пратрымалася ў афіцыйным тэлеграм-канале партыі лічаныя хвіліны і было выдалена, піша «Зеркало».
«Сябры, Алесю Холевінскую ўзламалі, нікуды не пераходзьце, не ўводзьце ніякіх кодаў», — гаварылася ў паведамленні.

Ніякіх падрабязнасцяў узлому прэс-служба Кампартыі не паведаміла.
А.Н. Холевінская — сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі па маладзёжнай палітыцы, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Камуніст Беларусі. Мы і час».