16 лiстапада 2026, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Хлусня Герасімава пра сітуацыю на фронце ўражвае

ISW: Хлусня Герасімава пра сітуацыю на фронце ўражвае
Валерый Герасімаў

Абураныя нават Z-прапагандысты.

Расійскія «ваенкары» працягваюць крытыкаваць культуру хлусні ў арміі РФ, з-за якой у камандавання склалася перакручаная карціна таго, што адбываецца на фронце. Менавіта гэтую карціну Крэмль, паводле ацэнак аналітыкаў, спрабуе выдаць Захаду за рэальнае становішча спраў і выкарыстаць як аснову для перамоў і спынення агню. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW) за 15 лістапада.

Напярэдадні адзін з расійскіх «ваенкораў» заявіў, што войскі РФ працягваюць перабольшваць свае тэрытарыяльныя поспехі. Паводле яго слоў, абмежаваныя штурмавыя і разведвальныя дзеянні выдаюць за захоп населеных пунктаў на розных участках фронту. Ён адзначыў, што камандаванне заахвочвае афіцэраў прыгажыць вынікі і скажаць рэальную абстаноўку ў рапортах дзеля кар'еры. У асяроддзі расійскіх ваенных блогераў для гэтай практыкі нават з'явіўся спецыяльны выраз — «прыгожыя даклады».

Як растлумачыў аўтар, і без таго перакручаныя справаздачы па меры руху ўверх па каманднай вертыкалі становяцца ўсё больш раздзьмутымі. У выніку паміж рэальнасцю на полі бою і ацэнкай сітуацыі вайсковым кіраўніцтвам узнікае разрыў. Блогер таксама адзначыў, што расійскія чыноўнікі неаднаразова абвяшчалі пра ўзяцце адных і тых жа населеных пунктаў, ні разу не згадаўшы пра ўкраінскія контратакі. Аналітыкі ISW мяркуюць, што вышэйшае вайсковае камандаванне РФ, верагодна, мае перакручанае ўяўленне пра лінію фронту і маштабы расійскага кантролю над спрэчнымі тэрыторыямі.

У ISW падкрэсліваюць, што Уладзімір Пуцін і начальнік Генштаба Валерый Герасімаў не раз выкарыстоўвалі «прыгожыя даклады» як інструмент кагнітыўнай вайны. Яго мэта — прымусіць ЗША, Украіну і Захад прыняць максімалісцкія тэрытарыяльныя патрабаванні Масквы і ілжывае ўяўленне пра сітуацыю на фронце. Апошнім прыкладам аналітыкі называюць трохбаковыя перамовы ЗША, Украіны і Расіі, якія адбыліся 10–11 лістапада ў Абу-Дабі.

Раней, 17 кастрычніка, афіцыйны прадстаўнік Генштаба ЗСУ Андрэй Кавалёў абверг заявы Герасімава пра прасоўванне расійскіх войскаў. Даклад ад 16 кастрычніка пра выхад да ўскраін Краматорска і Запарожжа і захоп шэрагу населеных пунктаў ён назваў «адкровенай хлуснёй і маніпуляцыямі». Кавалёў таксама абверг дадзеныя пра захоп больш як 1800 кв. км тэрыторыі з верасня 2026 года: паводле яго слоў, з пачатку восені Сілы абароны вызвалілі больш зямлі, чым занялі расійскія войскі.

Падобная адкровеная хлусня выклікала абурэнне нават сярод Z-блогераў. Адны апублікавалі заяву, але адмовіліся яе каментаваць, другія назвалі яе «адкровеннай ганьбай».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲