16 лiстапада 2026, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва можа закрыць мяжу з Расіяй услед за Эстоніяй

Літва можа закрыць мяжу з Расіяй услед за Эстоніяй

Рашэнне будзе прынята, калі Масква працягне правакацыі.

Літва можа услед за Эстоніяй закрыць мяжу з Расіяй, калі Масква працягне спробы дэстабілізацыі ў рэгіёне, заявіў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа. «Літва магла б прыняць такое ж рашэнне, але мы павінны ўлічваць усе абставіны, перадусім тое, што мы транзітная краіна. Але калі такія намаганні па дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне працягнуцца, адказ павінен быць», — цытуе Наўседу Delfi .

Ён назваў рашэнне Эстоніі адэкватным і дадаў, што Расія ўспрымае адсутнасць захадаў у адказ як прыкмету слабасці. Праз Літву праходзіць транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і тэрыторыяй Расіі.

Эстонія з 1 снежня закрые ўсе памежныя пераходы з Расіяй пасля спробы падпалу завода кампаніі Threod Systems, якая вырабляе беспілотнікі для Украіны. У ноч на 14 лістапада зламыснікі разбілі вокны прадпрыемства і залілі ўнутр гаручую вадкасць. Паліцыя бяспекі Эстоніі затрымала васьмярых жыхароў Латвіі. Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што спецслужбы атрымалі доказы датычнасці расійскай ваеннай разведкі да дыверсіі. Паводле яго слоў, закрыццё мяжы таксама дапаможа спыніць абыход санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲