У Расіі самалёт успыхнуў у паветры і рухнуў
2- 17.11.2026, 18:11
- 1,310
Паветранае судна падала амаль вертыкальна.
Жыхары Кемераўскай вобласці паведамілі пра магчымае падзенне самалёта. Кадры інцыдэнту з'явіліся ў расійскіх сацыяльных сетках.
Як піша Telegram-канал Readovka, незвычайную траекторыю палёту назіралі жыхары пасёлка Калінінскі. Паводле слоў відавочцаў, самалёт рэзка змяніў курс і пачаў імкліва зніжацца.
На распаўсюджаным відэа бачна, як паветранае судна падае амаль вертыкальна. За ім цягнецца яркі след, падобны на ўзгаранне.
У першых паведамленнях расійскіх паблікаў таксама згадвалася вёска Ягунава. Дакладнае месца магчымай катастрофы, тып самалёта і колькасць людзей, якія знаходзіліся на борце, пакуль невядомыя.