18 лiстапада 2026, Серада, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус паказаў, на якой мове гаварылі ў Бранскай вобласці 30 гадоў таму

1
Беларус паказаў, на якой мове гаварылі ў Бранскай вобласці 30 гадоў таму

Відэа знята ў адным з райцэнтраў.

Беларус паказаў у сацсетцы Threads, на якой мове гаварылі жыхары вёсак і невялікіх гарадоў Бранскай вобласці РФ у самым канцы мінулага стагоддзя. Відэа знята ў адным з райцэнтраў.

«Думаеце, гэта нейкая вёска ў глыбінцы Беларусі? Зусім не! Гэта Чырвоная Гара — раённы цэнтр у Бранскай вобласці Расіі. Пачатак 1990-х гадоў. Людзі гавораць на жывой беларускай мове», — напісаў ён.

Гісторыя сучаснай Бранскай вобласці цесна звязаная з гісторыяй беларускіх земляў. У старажытнасці тут жылі радзімічы — усходнеславянскае плямя, якое рассялілася ў басейнах рэк Сож, Іпуць і Бесядзь. Менавіта радзімічы сталі адным з важных складнікаў фармавання беларускага народа.

У Сярэднявеччы гэтыя землі ўваходзілі ў склад Чарнігаўскага і Бранскага княстваў, а ў XIV стагоддзі значная частка рэгіёну апынулася пад уладай Вялікага Княства Літоўскага.

На картах расійскіх этнографаў XIX і пачатку XX стагоддзяў большая частка сучаснай Бранскай вобласці паказаная як тэрыторыя, насельніцтва якой размаўляе на беларускай мове.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲