У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі выкралі аўтамабіль
2- 18.11.2026, 17:31
Аднак ён аказаўся няспраўны.
Былая кіраўніца інтэрнэт-праектаў беларускага дзяржаўнага тэлеканала АНТ Святлана Ціхонава расказала ў Instagram, што невядомыя выкралі аўтамабіль, які належаў ёй і яе мужу.
Па яе словах, аўтамабіль быў запаркаваны каля дома. На месцы засталіся толькі некалькі пластыкавых дэталяў, меркавана, ад узлому.
Сужэнцы звярнуліся ў паліцыю з заявай аб выкраданні аўтамабіля. Ужо праз суткі ім паведамілі, што аўтамабіль знайшлі. Пахітнікі хутка зразумелі, што выкралі няспраўны аўтамабіль — у яго разрадзіўся акумулятар, а колы былі спушчаныя.
Дзе менавіта паліцыя знайшла аўтамабіль, Ціхонава пакуль не ведае. Аднак сям'я мае намер вярнуць сваю ўласнасць.