ЗСУ накрылі пад Белгарадам ракетамі HIMARS дзясяткі акупантаў
- 19.11.2026, 8:48
- 3,046
З'явілася відэа ўдару.
18 лістапада стала вядома, што вайскоўцы ЗСУ, якія базуюцца ў Харкаўскай вобласці, наняслі магутны ўдар з дапамогай РСЗА HIMARS па пазіцыях арміі РФ у «кіл-зоне» Белгарадскай вобласці. Ракеты атакавалі месца скупчэння расійскіх вайскоўцаў на хутары Бабка ў Валуйскім раёне.
На відэа, апублікаваным у Telegram-канале «Харкаўскі напрамак», можна заўважыць два выбухі пасля трапленняў РСЗА HIMARS.
Украінскія абаронцы ліквідавалі 10 акупантаў, яшчэ 12 былі паранены.
Геалакацыю пацвердзіў OSINT-аналітык Manu (@PuenteUribarri) у X (Twitter), ракеты нанеслі ўдар па каардынатах 50.1428883, 37.8194096.
У Белгарадскай вобласці размешчана шмат важных ваенных аб’ектаў РФ: база армійскай авіяцыі ВПС РФ каля пасёлка Паўночны ў раёне Белгарада з верталётамі «Мі-24» і «Мі-8МТВ», вайсковая база ў пасёлку Солты, дзе дыслакаваўся 237-ы танкавы полк Узброеных Сіл РФ
На Белгарадчыне таксама знаходзяцца закрыты вайсковы гарадок (в/ч 25624), які з’яўляецца цэнтральнай базай захоўвання ядзернай зброі 12-га Галоўнага ўпраўлення Мінабароны РФ і камандныя пункты Групоўкі войскаў «Поўнач».