19 лiстапада 2026, Чацвер, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Перапрацоўка нафты ў Расіі ўпала на 45%

2
Reuters: Перапрацоўка нафты ў Расіі ўпала на 45%

З-за удараў Украіны ў расіян зноў узнік дэфіцыт паліва.

У лістападзе 2026 года нафтаперапрацоўка ў Расіі ўпала на 45% з-за удараў Сіл абароны Украіны па расійскіх НПЗ. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы ў нафтахімічнай галіне.

Reuters лічыць, што скарачэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты ў РФ можа прывесці да напружанасці на глабальным энергетычным рынку.

Акрамя таго, гэта ўскладніць выкананне Расіяй абавязацельства перад ЗША па «дызельнай здзелцы», якую ў кастрычніку заключылі прэзідэнт Дональд Трамп і расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін.

Крыніцы Reuters сцвярджаюць, што пасля атак Сіл абароны Украіны 15 з 35 найбуйнейшых расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў былі вымушаныя скараціць маштабы вытворчасці або ўвогуле цалкам спынілі працу.

Расія зноў пачала сутыкацца з дэфіцытам паліва, як гэта было вясной і летам бягучага года з-за удараў ЗСУ па расійскіх НПЗ

Трамп абвясціў пра ўвядзенне «энергетычнага перамір'я»

Нагадаем, 11 лістапада Трамп абвясціў пра ўвядзенне «энергетычнага перамір'я» паміж Украінай і Расіяй. Кіеў і Масква гэтага не пацвердзілі, але на пэўны час зменшылася інтэнсіўнасць удараў па ўкраінскай і расійскай энергетычнай інфраструктуры.

Потым Украіне давялося павялічыць колькасць удараў па стратэгічных аб'ектах у Расіі з-за атак расійскіх акупантаў па ўкраінскай крытычнай інфраструктуры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲