19 лiстапада 2026, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Вайну можна завяршыць за адну сустрэчу Трампа, Сі і Пуціна

1
Зяленскі: Вайну можна завяршыць за адну сустрэчу Трампа, Сі і Пуціна

Для гэтага ЗША і Кітаю дастаткова спыніць гандаль з РФ.

Трамп, Сі Цзіньпін і Пуцін могуць завяршыць вайну за адну сустрэчу, калі гэтага захочуць. Для гэтага ЗША і Кітаю дастаткова пагразіць Расіі санкцыямі і спыніць з ёй гандаль.

Пра гэта гаворыцца ў інтэрв'ю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага NBC News.

Інтэрв'ю выйшла напярэдадні трохбаковай сустрэчы Трампа, Сі Цзіньпіна і Пуціна ў Шэньчжэні, на якую Украіну не запрасілі.

«Калі Кітай і ЗША ўвядуць санкцыі або скажуць, што ўвядуць іх, спыняць экспарт і імпарт паміж Расіяй і гэтымі краінамі, гэта канец вайны», — сказаў Зяленскі.

Кітай з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам расійскай нафты. Па словах прэзідэнта, сусветная стабільнасць залежыць ад такіх буйных гульцоў, і калі яны не спыняюць Пуціна, значыць, яны ў гэтым не зацікаўленыя.

Зяленскі назваў вялікай памылкай спробы вялікіх дзяржаў вырашаць будучыню свету без удзелу меншых краін. Па яго словах, калі Трамп, Сі і Пуцін будуць вырашаць нешта пра Украіну без яе, гэта застанецца толькі рыторыкай.

Прэзідэнт Украіны не пагадзіўся з амерыканскімі перамоўнікамі, якія лічаць, што Пуцін стаў больш гнуткім. На яго думку, мэта Пуціна — поўная акупацыя Украіны, а смертаносныя ўдары па мірных жыхарах, у тым ліку паўторныя ўдары па ратавальніках, паказваюць, што ў яго няма палітычнай волі завяршыць вайну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲