19 лiстапада 2026, Чацвер, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм’ер Японіі ўпершыню з пачатку ўварвання РФ ва Украіну пагаварыла з Пуціным

5
Прэм’ер Японіі ўпершыню з пачатку ўварвання РФ ва Украіну пагаварыла з Пуціным
Санаэ Такаічы Фота: Kyodo News/Getty Images

Перамовы трывалі каля 30 хвілін.

Прэм’ер-міністар Японіі Санаэ Такаічы пагаварыла з Пуціным на палях саміту АТЭС у Шэньчжэні. Гэта першы прамы кантакт лідараў дзвюх краін з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Пра гэта паведамляе японскае выданне Yomiuri Shimbun.

Такаічы і Пуцін размаўлялі каля 30 хвілін 18 лістапада на вячэры для ўдзельнікаў саміту АТЭС. Бакі дамовіліся і надалей падтрымліваць сувязь на розных узроўнях.

Прэм’ер выказала пазіцыю Японіі адносна затрымання ў Расіі журналіста газеты Hokkaido Shimbun Юкі Імаі і, верагодна, патрабавала яго як мага хутчэйшага вызвалення.

Паводле звестак выдання, бакі таксама абмеркавалі сітуацыю з мясцовым падраздзяленнем Japan Tobacco, якое расійскія ўлады перадалі ў часовае кіраванне расійскай кампаніі.

Размова стала часткай спроб Токіо аднавіць кантакты з Масквой. 30 кастрычніка кіраўнікі МЗС Японіі і Расіі ўпершыню за пяць гадоў сустрэліся асабіста. У той жа час Расія ўзмацняе ціск на Японію: у жніўні Пуцін наведаў востраў Ітуруп, які Токіо лічыць сваёй тэрыторыяй

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲