19 лiстапада 2026, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі Цзіньпін заклікаў поўнасцю забараніць і знішчыць ядзерную зброю

3
Сі Цзіньпін заклікаў поўнасцю забараніць і знішчыць ядзерную зброю
Сі Цзіньпін

Кіраўнік КНР назваў яе «мечам Дамокла».

Ядзерная зброя павінна быць поўнасцю забаронена і знішчана, а дзяржавы павінны зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць ядзерную вайну.

Пра гэта заявіў лідар Кітая Сі Цзіньпін, паведамляе Bloomberg.

Ён заклікаў да ўсеабдымнай забароны і поўнай ліквідацыі ядзернай зброі, назваўшы яе «мечам Дамокла», які вісіць над чалавецтвам.

«Ядзерную вайну нельга распачынаць і яе немагчыма выйграць», — падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Ён заклікаў тры вялікія дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць ядзерную вайну, выконваць Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і падтрымліваць глабальную стратэгічную стабільнасць.

Нагадаем, сёння, 19 лістапада, у Кітаі пачалася трохбаковая сустрэча Сі Цзіньпіна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага дыктатара.

Перад гэтым Трамп асобна размаўляў з Пуціным каля 40 хвілін, а з Сі Цзіньпінам — каля гадзіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲