19 лiстапада 2026, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы: Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?

Берасцейцы: Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?

У горадзе масава высякаюць дрэвы.

Берасцейцы распавялі ў сацсетцы Threads пра высечку зялёных насаджэнняў у гарадскім парку.

«Парк 1 Мая, пілуюць, рубяць дрэвы па ўсім парку, — піша жыхар горада. — Пераважна — здаровыя і прыгожыя.

Вельмі шкада. Каб дарасці да такіх памераў, ім патрэбна некалькі дзесяткаў гадоў. Вавёркам у парку ўжо няма ніякіх сховішчаў у холад, бегаюць па ўсім цэнтры. Усё высечана пад корань, проста няма слоў».

Іншы жыхар горада нагадаў, што падобная сітуацыя ўжо адбывалася мінулым летам у Брэсцкай крэпасці:

«Тое самае было мінулым летам у Брэсцкай крэпасці. У самы сезон выседжвання птушанят зачысцілі ўсе дрэвы і кустарнікі на валах. Там увогуле незразумела, каму яны перашкаджалі, нават калі б і ўпалі пры моцным ветры».

«Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?»

Берасцейцы ў каментарыях, як заўважыў сайт Charter97.org, пералічылі іншыя мясціны горада, дзе таксама высякаюць дрэвы:

— Відаць жа, што ствалы здаровыя, не трухлявыя. Увесь Брэст так хутка высечуць.

— Па ўсім горадзе дрэвы высякаюць. Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?

— Гэтым толькі дай — усё спілуюць! Не любяць яны дрэвы. Праблема, хутчэй за ўсё, у тым, што за гэта адказваюць камунальнікі, а трэба, каб было нейкае гарадское лясніцтва.

— Будзе яшчэ адна вылізаная паляна з галінкамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲