Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе
1- 19.11.2026, 17:58
Андрэй «Бяссмертны» выйдзе на рынг 5 снежня.
Беларускі добраахвотнік Андрэй «Бяссмертны» Трацэўскі дэбютуе ў прафесійным боксе. Свой першы бой ён правядзе 5 снежня, паведамляе «Трыбуна».
Супернікам беларуса стане Дзяніс Чэчэта. Паядынак адбудзецца ў межах баксёрскага вечара, арганізаванага Top Boxing Generation і BFL PRO.
На рахунку Чэчэты 10 перамог, 21 параза і дзве нічыі. Дзевяць сваіх перамог ён здабыў нокаўтам.
Хто такі Андрэй «Бяссмертны»
Трацэўскі — адзін з заснавальнікаў «Беларускага добраахвотніцкага корпуса», які ён стварыў разам з Ігарам «Янкі» Янковым. Таксама Андрэй вядомы як актыўны балельшчык мінскага «Дынама».