20 лiстапада 2026, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск склікаў тэрміновую нараду ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы

Туск склікаў тэрміновую нараду ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы
Дональд Туск

У ёй возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі польскага войска і кіраўнікі спецслужбаў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск склікаў тэрміновую нараду ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы краіны невядомым аб'ектам на фоне масіраванай атакі РФ на Украіну.

Пра гэта кіраўнік урада Польшчы напісаў у X.

У нарадзе возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі польскага войска і кіраўнікі спецслужбаў.

«У сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы я склікаў нараду з удзелам міністраў, прадстаўнікоў Узброеных Сіл Польшчы і кіраўнікоў спецслужбаў», – адзначыў Туск.

Таксама неафіцыйна тэлеканал Polsat News паведамляе, што міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш наведаe месца падзення невядомага аб'екта.

Паведамлялася, што ўрадавы цэнтр бяспекі Польшчы атрымаў інфармацыю пра пагрозу з паветра ў сувязі з падазрэннем на парушэнне паветранай прасторы краіны невядомымі паветранымі аб'ектамі на фоне масіраванай атакі Расіі на Украіну.

Пазней стала вядома, што польскія вайскоўцы правяраюць інфармацыю пра моцны выбух у пасёлку Хмелек Люблінскага ваяводства.

Паводле дадзеных RMF FM, таксама ў Любачаўскім павеце Падкарпацкага ваяводства быў чутны гучны выбух, у небе была бачная ўспышка, а дамы затрэсліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲