Узброеныя Сілы Украіны паразілі завод пад Тулай, які выпускае паліва для ракет «Іскандэр»
- 27.11.2026, 8:30
Атака ўкраінскіх ракетаў і БПЛА працягвалася амаль усю ноч.
У ноч на 27 лістапада ўкраінскія БПЛА нанеслі ўдары па стратэгічных аб’ектах у Тульскай вобласці Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад прыцэл трапіў ваенны завод, які выпускае цвёрдае паліва для балістычных ракетаў, піша Дыялог.UA пасля маніторынгу сацсетак.
У Тульскай вобласці яшчэ вечарам 26 лістапада абвясцілі пагрозу БПЛА, а пазней абвясцілі і ракетную пагрозу.
Атака ўкраінскіх ракетаў і БПЛА працягвалася амаль усю ноч. Толькі каля 04:30 (па Мінску) 27 лістапада ў рэгіёне скасавалі ракетную пагрозу.

Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў пацвердзіў, што ноччу 27 кастрычніка ў рэгіёне адбівалі масіраваную паветраную атаку. У падрабязнасці ён удавацца не стаў.
Аналітыкі OSINT лічаць, што Сілы абароны Украіны ноччу 27 лістапада ў Тульскай вобласці атакавалі завод сінтэтычнага каўчуку ў Яфрэмаве.
Гэтае прадпрыемства вырабляе кампаненты для цвёрдага ракетнага паліва, у тым ліку для балістычных ракет класа «Іскандэр», якімі расійскія акупанты наносяць удары па Украіне. Гэты завод мае вялікае значэнне для ваенна-прамысловага комплексу Расіі.